Расейскі губернатар прысвоіў сабе чын падпалкоўніка



Галоўная ваенная пракуратара Расейскай Федэрацыі высветліла, што губернатар Арлоўскай вобласці Вадзім Патомскі незаконна прысабечыў сабе вайсковыя званні маёра і падпалкоўніка, прычым рэгулярна публічна падкрэсліваў свае вайсковыя дасягненні, паведамляе „Эхо Москвы”.

Рэзалюцыя пра праверку вайсковых чыноў Патомскага была прынятая на мітынгу, які арганізаваў дэпутат гарадскога савету Андрэй Рослаў, тады жыхары Арла патрабавалі адстаўкі чыноўніка.

Паводле звестак міністэрства абароны РФ Патомскі лічыцца ў картатэцы афіцэраў запасу і мае званне толькі капітана. Фактычна чынам маёра, а пасля падпалкоўніка, чыноўнік узнагародзіў сябе сам. Уладальнік фальшывых пагонаў у сваёй палітычнай кар’еры спярша стаў членам Заканадаўчага Сходу Ленінградскай вобласці, пасля дэпутатам Дзяржаўнай думы, адкуль перасеў у губернатарскае крэсла.

Беларускае Радыё Рацыя