Расейскія пісьменнікі выступілі супраць дзяржаўнай ідэалогіі ў Расеі



Расейскія пісьменнікі-дысідэнты выступілі супраць дзяржаўнай ідэалогіі ў Расеі. Уводзіны дзяржаўнай ідэалогіі ў Расейскай Федэрацыі наўпрост парушаюць артыкул 13 Канстытуцыі краіны, перакананыя вядомыя літаратары.

Падпісаўшыя заяву пісьменнікі і журналісты выказваюць заклапочанасць і трывогу ў звязку з тым, што ў РФ „…адкрыта і нават дэманстратыўна абвешчана пра намер змяніць існы грамадскі і дзяржаўны лад ці, іншымі словамі, здзейсніць дзяржаўны пераварот”.

Адпаведную заяву размясціў у сваім Facebook пісьменнік Леў Цімафееў.

Сярод падпісантаў такія вядомыя і паважаныя асобы як Уладзімір Вайновіч, Людміла Уліцкая, Леў Рубінштэйн, Аляксандр Падрабінек, Ірына Прохарава ды іншыя. Характэрна, што сярод расейскіх пісьменнікаў фігуруе і Нобелеўская лаўрэатка з Беларусі Святлана Алексіевіч.

Беларускае Радыё Рацыя