Расейцы назвалі галоўных ворагаў краіны



Галоўнымі ворагамі расейцы лічаць ЗША, Украіну і Турцыю, выявіла апытанне Лявада-цэнтра. Галоўнымі сябрамі пры гэтым яны назвалі Беларусь, Казахстан і Кітай.

Галоўнымі ворагамі Расеі з’яўляюцца ЗША, Украіна і Турцыя, вынікае, па дадзеных «Ведамасцяў»,  з апытання Левада-цэнтра, прысвечанага адносінам расейцаў да іншых краін.

Найбольш варожа, лічаць 72% расейцаў, да Расеі настроены ЗША. Другое месца – з самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю назіранняў – займае Украіна з 48% (37% у мінулым годзе). Трэцяе займае Турцыя з 29% (1% у 2015 годзе).

Адным з галоўных сяброў расейцы лічаць Беларусь – такой яе лічаць 50% апытаных. Другім па гэтым крытэры ідзе Казахстан з 39%. Трэцяе месца заняў Кітай з 34%, тады як у мінулым годзе яго называлі сябрам 43% расейцаў. Акрамя таго, сяброўскай краінай 10% апытаных лічаць Сірыю (у 2015 годзе – усяго 2%).

Паводле rbc.ru

Фота: Reuters