Растуць чэргі на мяжы



На кантрольна-прапускным пункце Брузгі на выезд з Беларусі ў Польшчу стаяць каля 120 легкавых аўтамабіляў, на КПП Берасце-аўтадарожны – прыкладна 80 машынаў. Адначасова растуць чэргі на беларуска-літоўскай мяжы. Да прыкладу, у Каменным Логу на выезд з Беларусі чакаюць 40 легкавушак. Як вядома, перад Новым годам беларусы масава выязджаюць на шопінг у блізкае замежжа.