Рэгістрацыя ў электроннай чарзе на мяжы будзе платнай



За рэгістрацыю ў электроннай чарзе на мяжы трэба будзе заплаціць ад 0,8 да 1 базавай велічыні. Адпаведная норма змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу ад 8 студзеня гэтага года.

Базавая велічыня, нагадаем, з 1 студзеня складае 210 тысяч рублёў. Пастановай таксама ўстанаўліваюцца тэрміны ўвядзення электронных чэргаў на аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. Так, у Берасці яна будзе ўведзена да 29 лютага 2016 года. У Бераставіцы – да 31 снежня 2017 года, у Каменным Логу – да 31 снежня 2018 года.

Паводле news.tut.by

Фота Reuters