Рэпер Сярога „замініраваў” самалёт Масква-Менск



Рэп-выканаўца Сярога паведаміў пра мініраванне самалёта рэйса Масква – Менск, бо спазніўся на пасадку. Пра гэта паведаміла tass.ru крыніца ў праваахоўных органах.

Сярога

„Затрыманым аказаўся грамадзянін Беларусі Сяргей Пархоменка, які пасля затрымання паліцыяй адмовіўся ад сказаных ім словаў, абвінаваціўшы ў падмане супрацоўнікаў авіякампаніі”, – сказаў праваахоўнік.

У чацвер раніцай супрацоўнікі адной з авіякампаній паведамілі ў паліцыю пра тое, што грамадзянін, які спазніўся на рэйс Масква – Менск, паведаміў ім, што на борце самалёта знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. На момант паведамлення самалёт ужо знаходзіўся ў паветры. Пасажыр быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне транспартнай паліцыі. Па прылёце ў Менск самалёт і багаж пасажыраў будуць агледжаныя.

Гамяльчук Сяргей Пархоменка, вядомы як рэпер Сярога, праславіўся ў пачатку 2000-х гадоў дзякуючы хітам „Чорны бумер” і „Каля дома твайго”.