Рэзалюцыі «Маршаў недармаедаў» перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі



Гэта зрабілі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і Ганна Красуліна, а таксама партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» – Дзяніс Садоўскі.

Рэзалюцыі ўтрымліваюць шэраг эканамічных і палітычных патрабаванняў: цалкам адмяніць прэзідэнцкі дэкрэт № 3, прыняць новы эканамічны курс, вызваліць затрыманых падчас мірных пратэстаў, змяніць выбарчы кодэкс і правесці свабодныя выбары.

Калі патрабаванні рэзалюцыяў не будуць выкананыя, то будуць праведзеныя новыя акцыі пратэсту, на якіх выставяць палітычныя патрабаванні аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі, ураду і абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Фота svaboda.org