Ротнае свята Брэст-Літоўскай крэпасной сапёрнай роты



Імпрэза з такой назвай прайшла ў Абласным краязнаўчым музеі Берасця.

Яе зладзілі рэканструктары з дабрачыннага фонду «Фартыфікацыя Берасця». Распавядае кіраўнік клуба Аляксандр Жаркоў:

— Ротнае свята гэтая рота адзначала 22 кастрычніка, яно было прымеркавана да свята ў гонар Казанскай Божай Маці. Да пачатку Першай Сусветная вайны інжынерныя войскі у расейскай арміі дзяліліся на дзве асноўныя часткі: палявыя інжынерныя часткі і інжынерныя падраздзяленні крэпасці. Мы рэканструюем падраздзяленне крэпасці.

Рэканструктары падобнымі імпрэзамі маюць на мэце заахвоціць берасцейцаў да вывучэння і папулярызацыі ведаў аб гісторыі гораду часоў Першай Сусветнай вайны. Навокал Берасця захавалася мноства помнікаў той эпохі, — адзначыў Аляксандр Жаркоў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара