Розніца паміж Расеяй і Беларуссю за 50 секунд



Лічыцца, што мяжа „саюзных” Беларусі і Расеі павінна быць максімальна незаўважнай. Нягледзячы на гэта на практыцы перасячэнне мяжы часта адчуваецца нават фізічна, прычым рознымі органамі. Гэта далёка не навіна, але заўсёды здзіўляе і бадзёрыць. Відэа, знятае пры ўездзе з Краснагорскага раёна Бранскай вобласці ў Веткаўскі раён Гомельскай вобласці, доўжыцца менш за хвіліну. Самыя ўважлівыя чытачы заўважаць некаторую розніцу ў наваколлі.

Варта адзначыць, што рэзка змяняецца не толькі дарожнае пакрыццё, але і пейзаж. Калі ў Расеі па ўзбочынах дарогі выраслі кусты і дрэвы, то на нашым баку бачныя прыбраныя палі. Аўтар відэа выказаў здагадку, што гэта звязана з рознымі кліматычнымі ўмовамі.

onliner.by