„Рубін” перайшоў на двухдзённы працоўны тыдзень



Гомельскае прадпрыемства „Рубін” перайшло на двухдзённы працоўны тыдзень. Прадпрыемства, якое адносіцца да „Беларускага таварыства інвалідаў”, займаецца швейнай вытворчасцю, перамоткай электрарухавікоў і рамонтнымі працамі. Паводле працоўнага Максіма Ражкова, начальства тлумачыць прычыны пераходу на скарочаны працоўны тыдзень адсутнасцю грошай у будаўнічых арганізацый – асноўных замоўнікаў прадукцыі і паслуг прадпрыемства „Рубін”.

–  Калі ўлетку ў нас быў поўны працоўны тыдзень, то мы атрымлівалі заробак дзесьці на ўзроўні 230 рублёў новымі. А цяпер, калі „двухдзёнка”, на рукі будуць даваць, відаць, ля 80 рублёў. Я спрабаваў знайсці іншую працу, але не атрымалася, бо я інвалід. Сёння і здароваму чалавеку нармальную працу не знайсці, а інваліду зусім цяжка.

Згодна з адкрытымі дадзенымі Міністэрства фінансаў, з 10-ці акцыянерных таварыстваў-лідараў па скарачэнні працоўных на Гомельшчыне – 6 прадстаўляюць менавіта будаўнічыя арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя