Руферы залезлі на статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанейра



Руфер Вадзім Махораў з Новасібірска і Віталь Раскалаў з Масквы, у падарожжах па Паўднёвай Амерыцы, залезлі ноччу на статую Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра. Пра гэта Махораў напісаў на сваёй старонцы „Вконтакте„.

«Мне здаецца, многія здагадваюцца, што мы залезлі на знакамітую Статую Ісуса Хрыста Збавіцеля, якая ўзвышаецца над усім горадам з гары Каркавада. Сёння мы публікуем відэа пра тое, як мы гэта зрабілі. На гэты раз аб’ект культавы – сімвал Бразіліі і адно з Новых сямі цудаў свету, нароўні з Калізеем і Тадж-Махалам», – напісаў Махораў.

Вышыня статуі Хрыста складае 38 м, размах рук – 28 м. Знаходзячыся на вяршыні гары Каркавада, яна з’яўляецца самай высокай кропкай у горадзе.

«Да манумента днём можна дабрацца на цягніку, які ідзе па рэйках, апярэзвае гару з самага нізу да верху. Ноччу нам прыйшлося зрабіць гэты ж шлях пешшу ў поўнай цемры пад гучныя гукі казурак і жывёл. Было жудасна, дарога ішла быццам праз джунглі. Прыкладна за дзве гадзіны мы апынуліся ля манумента. Што было далей, глядзіце ў роліку», – дадаў ён.

https://www.youtube.com/watch?v=VOaDuwkGWbg