Руфінг у Берасці



Відэа віцебскага аматара залезці на высокія аб’екты, што вырашыў ускараскацца на вышку ў Берасці, за некалькі сутак набрала больш за 10 тысяч праглядаў.

Гэтая з’ява завецца руфінгам, і хоць у Беларусі яна не досыць распаўсюжаная, але ў іншых краінах знятыя на відэа трукі руфераў маюць тысячы праглядаў. Чарговы аб’ект героя роліка Міхаіла знаходзіўся недалёк Берасцейскай крэпасці:

— Я даўно шукаў у Берасці нейкі цікавы аб′ект, але тут на гэтую справу не густа. Аднойчы, калі я ўвечары гуляў па Брэсцкай крэпасці, убачыў як свеціцца ўвечары гэтая вышка і вырашыў праз некалькі дзён на яе залезці. Паглядзеў на мапах, дзе яна знаходзіцца, пра ўсё даведаўся і пайшоў.

Некаторыя з інтэрнэт каментатараў асуджаюць дзеянні такіх людзей як Міхаіл, у асноўным з прычынаў бяспекі, альбо супрацьзаконнасці ў некаторых выпадках. Аднак колькасць праглядаў відэаролікаў з руфінгам сведчаць аб папулярнасці сярод аўдыторыі сеткі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: з сацсетак