Рыгор Грык: Адкінем страх!



Цікава і неардынарна зладзіў трохгадзінны пікет за кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч  актывіст Рыгор Грык. Прыцягвала людзей канцлагерная роба, у якую быў апрануты Грык і ланцугі на руках.

IMG_0309

Плакаты з надпісамі супраць расейскіх ваенных базаў і за сацыяльныя правы людзей. На месцы пікету луналі бел-чырвона-белы, жоўта-блакітны і сцяг прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Пікет пачаўся з непрыемнага моманту.  Міліцыя затрымала футбольных фанатаў, якія апынуліся ў зоне пікету.

Але гэта не азмрочыла настрой людзей, што зацікавіліся пікетам ці прыйшлі падтрымаць яго, кажа  Рыгор Грык:

– Людзі падтрымліваюць, падыходзяць, пытаюць. Яны быццам сонныя мухі, некаторыя не ведаюць, што ў нас прэзідэнцкія выбары, не ведаюць, што ў нас у краіне робіцца. Ім гэта абыякава, бо выбары нічога не зменяць. І ўсё будзе адбывацца па сцэнары нашай улады. Людзям не дабавяць заробкаў ці ўвогуле, заўтра яны могуць аказацца беспрацоўнымі, і  ім ніхто не дапаможа.

Паводле Рыгора Грыка, мэта пікету – паказаць, што ёсць людзі, якія змагаюцца з несправядівасцю і беззаконнем у нашай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя