Рыгор Грык: У ІЧУ я адмовіўся ад турэмнай ежы



З ізалятара часовага ўтрымання вызвалены актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык. Па рашэнню суддзі Баранавіцкага суда Яўгена Брэгана, Грык адседзеў 5 з паловай сутак нібы за арганізацыю і ўдзел у акцыі ў Бабруйску. Падчас адсідкі Рыгор Грык адмовіўся ад казённага харчавання. Кажа Рыгор Грык:

– Падчас гэтых пяці з паловай сутак я адмаўляўся ад ежы. Мяне выклікаў начальнік ІЧУ, і я напісаў заяву пра тое, што ў мяне няма сродкаў, каб заплаціць за ежу. Потым прыходзіў старэйшы інспектар пракуратуры Жук Аляксандр Іванавіч. Ён браў у мяне тлумачэнне, чаму я не ем. Я сказаў, што не маю грошай.

Рыгор Грык будзе абскарджваць рашэнне суда. Ён лічыць, што адседзеў беспадстаўна. Акцыю не арганізоўваў, а толькі прымаў у ёй удзел дзеля салідарнасці. За салідарнасць не павінны судзіць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org