Рыгора Грыка хочуць пакараць за перадвыбарчы пікет



Грамадскі актывіст Рыгор Грык, які на днях вярнуўся ад бацькоў з Украіны, здзіўлены заведзенай адміністрацыйнай справай. У пратаколе, складзеным пасля выбараў баранавіцкімі міліцыянтамі, адзначаецца, што  правапарушэння ў дзеяннях Грыка няма. Ён упэўнены, што судовая справа заведзена па заданню спецслужбаў, кажа Рыгор Грык:

– У пратаколе напісана, што ў маіх дзеянняў парушэнняў няма. І я ведаю, што я не вінаваты, усё рабіў па законе. Зараз мне прыйшла паперка з Кобрына, напісана, што ў дзеяннях Меха і Рыгора Грыка парушэнняў няма. І адміністрацыйная справа закрыта Кобрынскім ГАУС, так што ў Кобрыне мы не вінаватыя. А я такі ж самы пікет праводзіў і ў Баранавічах.  

У Баранавіцкім судзе суддзя Аксана Копач ужо двойчы спрабавала правесці судовае паседжанне без Грыка. Праваабаронцы выказалі пратэст у кнізе скаргаў. Паколькі Рыгор Грык не атрымліваў позвы ў суд. Копач перанесла паседжанне 3 лістапада.

Актывіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Хаця перадвыбарчы пікет экс-кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса, у якога Грык быў даверанай асобай, быў абсалютна законным.

Беларускае Радыё Рацыя