Самалёт “Белавія” здзейсніў пазапланавую пасадку



Самалёт “Белавія” здзейсніў пазапланавую пасадку з прычыны адмовы навігацыйнай сістэмы.

Самалёт, які ляцеў па маршруце Менск-Тэгеран, вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Менск, паколькі кампутар паведаміў пра адмову навігацыйнай сістэмы пасажырскага самалёта. Гэта адбылося праз 25 хвілінаў ад ўзлёту. На борце знаходзіліся 17 пасажыраў і 4 чальцы экіпажа.

У 23.31 самалёт паспяхова зрабіў пасадку», — адзначаецца ў паведамленні Мінскага гарадскога кіравання МЧС.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелТА