Сацыял-дэмакраты Гародні гатовыя дапамагчы пенсіянерам



Прадстаўнікі гарадзенскіх сацыял-дэмакратаў хочуць дапамагчы пенсіянерам гораду разабрацца з новымі грашыма. Кіраўнік суполкі БСДП (Грамада) ў Кастрычніцкім раёне Гародні Анатоль Мышкевіч звярнуўся ў гарадзенскую “Белпошту” з просьбаю,  каб тым пенсіянерам, што прыносяць пенсію дахаты, разам з пенсіяй выдавалі памятку, у якой было б пазначана, яе выглядаюць новыя грошы.

Кажа Анатоль Мышкевіч:

– Пенсіянеры ў нас часта робяцца ахвярамі махляроў, якія карыстаюцца тым, што пенсіянерам цяжка прызвычаіцца да розных зменаў. На паштампе мне сказалі, што ў іх няма сродкаў на друк падобных памятак і яны іх раздаваць нікому не будуць. Я прапанаваў, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя гатовая сама вырабіць такія памяткі, перадаць пошце, каб яны разам з пенсіяй раздавалі іх, каб пенсіянеры былі больш абароненыя.

Пра прыклады махлярства маладзён дазнаўся ад свайго дзеда пенсіянера, якому таксама прыносяць пенсію дахаты.

Беларускае Радыё Рацыя