Сэрца для людзей з інваліднасцю



Міжнародны і дзень людзей з інваліднасцю ў Гародні адзначылі сэрцам, якое склалі валанцёры з Гарадзенскага дзіцячага хоспіса ў самым цэнтры горада: на Савецкай плошчы.

Kv1

Гэтая акцыя стала пачаткам шырокамаштабнага мерапрыемства: серыі флэшмобаў  пад назвай «Падай руку дапамогі». Арганізатарам акцыі стаў Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, які сабраў на флэшмоб сваіх валанцёраў. Распавядае дырэктар Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга: — Сёлета мы запускаем шырокамаштабную інфармацыйную акцыю флэшмобаў разам з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама для ўсіх школаў Гародні.

Бразінская Марыя, псіхолаг Гарадзенскага дзіцячага хоспіса:

Валанцёраў збіралі праз інтэрнэт, а таксама мы сабралі нашых пастаянных валанцёраў, якія прыходзяць займацца з дзецьмі і удзельнічаюць у мерапрыемствах. Мы хочам уставіць гэта ў нейкі ролік, які потым пусціцца ў грамадскім транспарце, на сайце. Усё гэта валанцёры, якіх набралі ва ўніверсітэце і якія на добраахвотнай аснове заўсёды прыходзяць і дапамагаюць.

Соф’я, педагог-псіхолаг з 20-й школы:

Пра гэтую акцыю я даведалася з інтэрнэта, з групы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса «Вконтакте». На мой погляд гэта вельмі добрая і правільная арганізацыя і вельмі пытрыміваем іх дзейнасць. Я хачу, каб мае дзеці, якія вучацца у нашай школе, разумелі навошта гэтая акцыя, навошта існуе гэтая арганізацыя, каб яны ўсяляк удзельнічалі ў жыцці грамадства.

Для ўдзелу ў першым стартавым флэшмобе прадстаўнікі хоспіса запрашалі больш за 130 валанцёраў, аднак прыйсці здолелі ўсяго некалькі дзесяткаў.  Наступнай акцыяй валанцёраў і падапечных грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Гарадзенскі дзіцячы хоспіс» стане сацыяльны мюзікл «Я — МЫ », які пройдзе 5 снежня ў гарадзенскай кірсе.

Беларуская Радыё Рацыя, Гародня