’’Сэрца – дзецям’’ заклікае дапамагчы Івану Галалюку



Дапамагчы сямігадоваму Івану Галалюку заклікаюць сябры берасцейскага дабрачыннага аб’яднання ’’Сэрца – дзецям’’. Хлопчык зараз знаходзіцца ў рэанімацыі. Гэтае дзіцё адзінае ў Беларусі з рэдкім захворваннем – ад спазмаў у мышцах у яго ламаюцца косці, а ад моцнага болю ратуюць толькі лекі, – распавяла старшыня арганізацыі Алена Прыходзька:

– Ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Таму ўсё што мы можам, мы укладаем цяпер у яго. Яму трэба адмысловае харчаванне, паколькі ён на апараце для дыхання, і часта яго ўводзяць у медычны сон. Патрыбныя розныя аднаразовыя пялюшкі, медычныя прэпараты. Вось такое цяжкое дзіця ў нас пад апекай. Калі нехта захоча дапагачы, калі ласка, адгукніцеся, мы будзем вельмі рады.

Як адзначыла Алена Прыходзька, інфармацыю пра тое, як дапамагчы хлопчыку, можна знайсці на сайце грамадскага аб’яднання або праз групы ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя