Шчучын: свята прайшло, паказуха засталася



Некалькі тыдняў таму Шчучын, раённы цэнтр Гарадзеншчыны, быў горадам, дзе адбываўся Дзень беларускага пісьменства. Аднак мясцовыя жыхары, што жывуць у Шчучыне, называюць гэта свята і добраўпарадкванне, што адбылося ў горадзе, – “паказухай”.

Пра праблемы свайго гораду жыхары Шчучына распавядаюць Беларускаму Радыё Рацыя:

Чаму моладзь атрымлівае 1800 тыс. рублей. Двое дзяцей муж і жонка – і заробак да двух мільёнаў. Па быту – ёсць бляск і галеча. Вось вы бачыце бляск, а там далей галеча. Тратуараў няма, на вуліцы цёмна, у дамах нібыта робіцца капітальны рамонт, але нічога там добрага не робіцца.

– Паглядзіш, нібыта стараюцца нешта рабіць, але мне здаецца, што гэта паказуха. У нашым доме нібыта зрабілі капітальны рамонт, але не пафарбавалі. Гэта тое ж самае, што апрануць новы капялюш і старую целагрэйку.

– Дарогі зрабілі – шырокія, добрыя і асвятлілі ліхтарамі. Зараз яны пустуюць. Палац закрыты, пуста там. Нікога там каля таго Палацу няма.

На думку мясцовых жыхароў, вырашыць гэтыя праблемы змогуць толькі перамены ў грамадстве, а таксама перамены ў кіраўніцтве гораду.

Беларускае Радыё Рацыя