Дзяды-2016: шэсце ў Менску і мітынг у Курапатах



У Менску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг з нагоды Дзядоў. Каля 150 удзельнікаў мерапрыемства прайшлі традыцыйным маршрутам – ад гадзіннікавана завода да урочышча Курапаты – месца пахавання ахвяраў рэпрэсій сталінскіх часоў. Над калоннай было шмат бел-чырвона-белых сцягоў і лозунгаў. Наперадзе людзі неслі вялікі крыж. Сярод тых, хто яго нёс, быў і першы намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі. Па яго словах, акцыя прайшла годна.

– Калі на пачатку акцыі паліў гэты халодны гадкі дождж, я падумаў, што хіба Бог свядома дае нам такое выпрабаванне. Але ніхто не сышоў. Наадварот, людзі толькі падыходзілі. Ведаеце, гэта нейкая дэманстрацыя, праяву моцнага духу. Крыж можна было адразу ўсталяваць у Курапатах, але людзі сказалі “не” – захацелі пранесці яго, спрычыніцца да ўсяго гэтага. Са Століншчыны прывезлі вялікі дубовы крыж, ён жа дарагі. Таму вось такі народны рух дае нам аптымізм.

У Курапатах прайшоў кароткі мітынг, быў зачытаны зварот лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Зянона Пазьняка. Удзельнікі памінальнай акцыі таксама ўсталявалі некалькі новых крыжоў-напамінаў пра бязвінных ахвяр тэрору 30-40-ых гадоў мінулага стагоддзя.

27

15:15  Ва ўрочышчы Курапаты арганізатары абвясцілі пра заканчэнне мітынгу, пасля якога ўсталююць крыжы, якія ўдзельнікі акцыі неслі падчас шэсця ў Менску.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне» праводзіць сёння, 30 кастрычніка, жалобную акцыю, прымеркаваную да Дзядоў – дня памяці продкаў. Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам.

14:45  Удзельнікі шэсця ўжо ў Курапатах. Найперш людзі ўскладаюць кветкі і запальваюць знічкі.

20

21

14:30  Калона набліжаецца да Курапатаў. Над калонай гучыць „Жыве Беларусь!” і спевы.

18Шэсце на Дзяды ў Менску.

12:50  Падрабязней пра акцыю – наш карэспандэнт з Менка:

– Зараз шэсце праходзіць па вуліцы Каліноўскага побач з храмам. Людзей мала: я налічыў каля 130 чалавек. Але людзі ўвесь час падыходзяць, бо некаторыя з іх – гэта людзі сталага ўзросту, увесь шлях ім цяжка прайсці. Аднак увесь час новыя людзі далучаюцца да шэсця. Калі параўнаць з папярэднімі гадамі, то ў сёлетнім шэсці на Дзяды бярэ ўдзел самая малая колькасць чалавек.

Дарэчы, вельмі шмат ціхароў, людзей у цывільным. Яны ўсё здымаюць на камеру. Нават сярод удзельнікаў шэсця – так бы мовіць унутры самога шэсця – ёсць людзі, якія ідуць з камерай і здымаюць твар кожнага. Амапаўцаў вельмі мала.

19Аўто з амапаўцамі. Яны паралельна едуць паціху.

Шэсце накіроўваецца ва ўрочышча Курапаты, дзе а 15-ай гадзіне запланаваны жалобны  мітынг. Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.

fef4a401efe57d4d2cc42c75a83f5e81202b38932be1020c8dpimgpsh_fullsize_distr

З 11:30 да 15:00 – шэсце да ўрочышча Курапаты, дзе да 17:00 будзе праходзіць мітынг.

gi-24372-121099-big

11:52  У шэсці бяруць удзел каля ста чалавек, якія прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі.

0fdcb2b769fc2bf0623b8486f083486225f2b20543f88e68capimgpsh_fullsize_distr

56e66aeecdc5de495078db3fac3e073c5abecf419e17e42dcepimgpsh_fullsize_distr

Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, знічкі і расцяжкі. Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў, паведамляе  Белсат.

Фота Максіма Хлябца