Штармавы вецер паваліў галоўную ёлку Полацка



Абышлося без пацярпелых. У райвыканкаме ў аператыўным парадку прымаецца рашэнне, пераносіць або не афіцыйнае адкрыццё ёлкі, якое было запланавана сёння на 16.00. Папярэджанні пра штармавы вецер даюць для гэтага падставы, але іншых перашкод для свята няма: зноў усталяваць ёлку і ўключыць ілюмінацыю работнікі ЖКГ паспеюць.

0UyL

Між іншым, пяты дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды. 23 снежня стаў самым цёплым днём месяца. На ўсіх метэастанцыях краіны абноўленыя дзённыя максімумы: слупкі тэрмометраў усюды перавысілі плюс 10 градусаў пры ранейшым рэкордзе 9,5. Цяплей за ўсё ў сераду было ў Высокім, што ў Берасцейскай вобласці, — 13,3 градуса.

Беларускае Радыё Рацыя