Што будзе з „Беларускімі Мальдзівамі”?



Турыстычны кемпінг „Беларускія Мальдзівы” ствараюць на старых кар’ерах у пасёлку Краснасельскі непадалёк Ваўкавыска.

У планах аднаго са стваральнікаў прадпрымальніка Рамана Ваўчка – намётавае мястэчка, дзіцячая пляцоўка, кемперная пляцоўка і альтанкі для акдпачынку.

IMG_1774 1

Усім прыехаўшым у Краснасельскі Раман прапануе таксама азнаёміца з гісторыяй старажытных шахцёраў, што здабывалі крэмень. Прадпрымальнік распавёў, з якімі праблемамі ён сутыкаецца ў рэалізацыі свайго праекта:

– Заканадаўчая база, што датычыць агулам кемпінгаў, яе няма. У санстанцыі свае патрабаванні датычна зон адпачынку ці яшчэ нечага, у іх няма канкрэтнай заканадаўчай базы, што датычыць кемпінга. Цяпер нібы ёсць нацагецства, вось выпусціла рэкамендацыі па стварэнні менавіта кемпінгаў, ідзе на дзяржаўным узроўні гэта ўся распрацоўка, усе непасрэдна міністэрствы: сувязі, зямельныя, прыродахоўчыя, архетыктурныя, па стварэнні тыпавога праекта, нешта рухаецца, але не так хутка, як хацелася б.

Па словах прадпрымальніка, наведнікі кар’ераў, на якіх на дадзены момант забаронена купанне і развядзенне вогнішчаў, наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю пакідаючы пасля сябе горы смецця.

Беларускае Радыё Рацыя