Што думаюць студэнты пра сітуацыю ў ЕГУ?



Студэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і былы палітвязень Мікалай Дзядок распавёў пра сваё стаўленне таго, што адбываецца ў ЕГУ.

Нагадаем, ЕГУ абвясціў пра змену кіраўніцтва. Прафесар Дэвід Полік завершыць сваё знаходжанне на пасадзе рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) у канцы лета, пра што абвясціла выканаўца абавязкаў старшыні кіруючага савета ЕГУ Эн Лонсдэйл.

Мікалай Дзядок: Пра агульныя настроі сярод студэнтаў у сувязі з тымі падзеямі, што апошнім часам на слыху, казаць цяжка. Я апытанняў не праводзіў, але, вядома, усе актыўна абмяркоўваюць гэтыя падзеі. Гучыць часам і крытыка на адрас адміністрацыі. Дадам яшчэ, што тыя студэнты, з якімі я падтрымліваю адносіны, самі чэрпаюць інфармацыю з сайтаў навінаў…

РР: То бок, ведаюць не больш, чым людзі за межамі ўніверсітэта?

Мікалай Дзядок: Так. І яшчэ хацеў бы сказаць, што я не столькі правучыўся ў ЕГУ, каб рабіць нейкія сур’езныя высновы пра сітуацыю ў ім. Відавочна, што тут, як і паўсюль, ёсць і недахопы, якія можна і трэба крытыкаваць. Але я перакананы што нават пры ўсіх гэтых недахопах ЕГУ лепшы за любы гуманітарны беларускі ВНУ. І я шчыра жадаю, каб скандалы сціхлі, а справы ўніверсітэта пайшлі ўгору.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя