Што думаюць жыхары вёскі Малеч на Бярозаўшчыне пра выбары?



Беларускія выбары ідуць ужо два дні. Для фальсіфікацый улада не прыдумала нічога новага. Людзі ў большасці непадрыхтаваныя да выбару. Кідаюцца ў вочы паўсюль вялікія плакаты праўладных кандыдатаў з птушачкамі у клетачцы насупраць. У той час як плакаты апазіцыйных кандыдатаў наўмысна зрываюцца.

img_3623

Што пра выбары думаюць вясковыя людзі, адказваюць  жыхары мястэчка Малеч на Бярозаўшчыне:

Я не пайду галасаваць, не бачу вартых.

– Не буду таксама галасаваць. Гэта гульня ў адны вароты – такія выбары. Не буду.

– Якія тут выбары? За каго тут галасаваць?

– Галасаваць пойдзем. Мы хочам, каб у нас дэпутат быў справядлівы. У гэтым жыцці сёння – адзін падман.

– Я пайду, але я ўжо слепну, то не ведаю, як і за каго галасаваць.

– А мы ўжо прагаласавалі. У нядзелю будзем бульбу выбіраць, то будзем занятыя.

– Мы заўсёды раней галасуем. Тут побач жывем, прыйдзем і прагаласуем.

РР: Прагаласавалі за праўладнага, за Ткачука?

Так, вырашыла, што ён будзе лепш за іншых.

– Асабліва не ўнікаю ні ў што, як раней галасавалі, так і цяпер прыйшла.

– Такі склад камісіі, што яны мне даўно надакучылі і ніякага даверу да іх даўно няма. Проста мне непрыемна туды хадзіць.

Вось такія розныя думкі наконт выбараў  ў людзей, пражываючых у вёсцы Малеч.

Беларускае Радыё Рацыя