Штраф за несанкцыянаваную дамбу



Адкрытае акцыянернае таварыства “Агра-Зарэчча” атрымала штраф у 20 базавых велічынь за незаконную гаспадарчую дзейнасць у водаахоўнай зоне ракі Лясная. Пра гэта пісьмова паведаміў старшыня Камянецкага райвыканкама Андрэй Пісарык.

berag 1У лісце кіраўніка раёна гаворыцца, што сельскагаспадачае прадпрыемства “Агра-Зарэчча” сапраўды самавольна і без праектнай дакументацыі правяло працы па будаўніцтве дамбы і раскопцы правага берага ракі Лясной, чым парушыла некалькі артыкулаў Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гаспадарку аштрафавалі і прымусілі вярнуць берагу ракі першапачатковы выгляд.

На незаконныя дзеянні ААТ “Агра-Зарэчча” звярнулі ўвагу жыхары вёскі Зянькі Камянецкая раёна, ля якой і была наладжана пераправа. Яны звярнуліся ў Берасцейскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і Камянецкі райвыканкам, пасля чаго ўжо праз два дні на беразе навялі адносны парадак, прынамсі, разгарнулі экскаватарам кучы зямлі і камення. У рацэ, аднак, засталіся насыпаныя для пераезду тэхнікі камяні, і можна меркаваць, што гаспарка і надалей збіраецца эксплуатаваць незаконны пераезд праз Лясную.

raka

berag 2Разам з тым Андрэй Пісарык у сваім адказе зянькоўцам запэўнівае, што ў выпадку правядзення далейшых работ на рацэ без зацверджанай дакументацыі ў дачынення да “Агра-Зарэчча” будуць прыняты больш строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Беларускае Радыё Рацыя