Штрафы – за пікет са здымкамі зніклых палітыкаў



У Гародні прайшоў суд над актывістамі, якія 16-га верасня ўдзельнічалі на Савецкай вуліцы ў пікеце памяці зніклых палітыкаў. Акцыя была несанкцыянаваная. Актывісты Сяргей Верамеенка, Анатоль Мышкевіч ды Віталь Мойса тады разгарнулі плакат з партрэтамі ды надпісам “Мы памятаем”.

img_5549-1024x765

Літаральна праз некалькі хвілінаў усе былі затрыманыя сілавікамі ў цывільным і дастаўленыя ў пастарунак. Праз месяц суддзя Наталля Козел пакарала пікетоўцаў штрафамі.

Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка рашэннем суду Ленінскага раёну аштрафаваны на 525 рублёў (25 базавых), Анатоль Мышкевіч і Віталь Мойса — на 420 рублёў (20 базавых).

Адзін з трох пікетоўцаў – Верамеенка –  на суд не з’явіўся, бо знаходзіцца ў замежжы.

Беларускае Радыё Рацыя