Сіноптыкі прагназуюць пацяпленне да канца тыдня



У канцы гэтага тыдня ў Беларусі пацяплее, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

„А пакуль у першай палове тыдня захаваецца халаднаватае надвор’е, якое будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халодным паветры”, — адзначыў сіноптык.

У аўторак пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2-8°С, максімальная днём плюс 10-16°С.

У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2-9°С, максімальная днём плюс 10-16°С, па паўднёвым захадзе да плюс 18°С.

У чацвер надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4-11°С, максімальная днём плюс 11-17°С, па паўднёвым захадзе да плюс 19°С.

„Далей з ростам атмасфернага ціску надвор’е палепшыцца, дажджоў стане менш і ў краіну накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы”, — сказаў Рабаў.

У пятніцу-нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6-13°С, максімальная днём плюс 14-20°С, па поўдні плюс 21-23°С.

Паводле БелаПАН