Скаргу журналісткі зарэгістравалі ў Камітэце ААН па правах чалавека



У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравалі скаргу журналісткі Ларысы Шчыраковай. Гэта першы выпадак, калі на ўзроўні Камітэта ААН па правах чалавека будуць разглядаць парушэнні правоў беларускіх фрылансераў.

shchyrakowa

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка аказвае юрыдычную дапамогу журналістцы:

– Скарга Ларыса Шчыраковай у Камітэт грунтуецца за 2-х парушэннях. Першае, парушэнне права на выказванне свайго меркавання шляхам збору і распаўсюду інфармацыі. І другое, парушэнне права на справядлівы суд. Таму што падчас разгляду ў раённым судзе адміністрацыйнай справы мяне, як журналіста Беларускай асацыяцыі журналістаў, па даверанасці БАЖ, не дапусцілі абараняць правы журналісткі.

Адзначым, што сёлета ў Беларусі незалежную аператарку Ларысу Шчыракову чатыры разы судзілі па артыкуле «незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gomel.today