„Слава КПСС” у Гародні (фотафакт)



У Гародні на адным з дамоў па вуліцы Суворава дагэтуль, яшчэ з савецкіх часоў, красуецца напіс на фасадзе „Слава КПСС”. Камунальным службам і ў голаў не прыходзіць зафарбаваць рэтраградны камуністычны лозунг.

Жыхары гэтага дому адмаўляюцца даваць публічныя каментары. Размовы з імі прыводзяць да высновы, што адным проста абыякавы замшэлы ідэалагічны лозунг, іншыя ж мяркуюць, што калі ўзняць гэтае пытанне, то насельнікаў дому самых абавяжуць аплаціць выдаткі па замалёўванні камуністычнага слогана.

Беларускае Радыё Рацыя