Слонімскі мясакамбінат выпускае «Рускія» і «Савецкія» каўбасы



На днях наш карэспандэнт пацікавіўся, які асартымент мясных вырабаў выпускае Слонімскі мясакамбінат. У час знаёмства з асартыментам тавараў, у вочы найперш кінуліся назвы каўбасных вырабаў. Аказалася, многія з іх — прарасейскія і савецкія. Вось, напрыклад, якія назвы маюць варана-вэнджаныя вырабы камбіната: «Маскоўская элітная», «Крамлёўская», «Падмаскоўная», «Астанкінская», «Руская плюс» і г.д.

2._sovetskaja_b

Нядаўна мясакамбінат пачаў выпускаць і «Савецкую новую» каўбасу. І ядуць беларусы з беларускага горада Слоніма ўсе «крамлёўска-маскоўска-савецкія» каўбасы.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім