Слонімскіх БРСМаўцаў палівалі халоднай пенай



Слонімскія БРСМаўцы ў гарадскім парку Cлоніма адзначылі свой дзень нараджэння пад халоднай пенай.

3C97B3CA0AA9A3536270B7844713FAD5A737A5DB05EF04389Apimgpsh_fullsize_distr

Мерапрыемства так і называлася “Пенная вечарынка”.

У 20 гадзін вечара падчас танцаў  маладых хлопцаў і дзяўчат пачалі са сцэны паліваць халоднай пенай. Спачатку ўсім гэта падабалася, а потым моладзь пачала замярзаць і калаціцца ад холаду.

“Няўжо падобную вечарыну нельга было наладзіць летам, калі стаяла стражэнная гарачыня”, – казалі хлопцы і дзяўчаты адзін аднаму.

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота gs.by