Слонімскія ІП прымуць удзел у акцыі пратэсту 22 лютага



На Слонімскім цэнтральным рынку 19 лютага адбыўся чарговы сход індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім прысутнічалі больш за 50 чалавек.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык распачаў сход гутаркай аб мясцовых праблемах, найперш прадпрымальнікі вялі гутарку пра падаткі, арынду памяшкання і вываз смецця. На сходзе было вырашана прыняць удзел у акцыі пратэсту 22 лютага ў Менску.

Колькі слонімскіх ІП паедзе ў Менск – пакуль невядома, але збіраецца шмат. Наступны сход ІП правядуць у пятніцу, 26 лютага. На сустрэчу яны запрасілі дырэктара Слонімскага раённага спажывецкага таварыства Андрэя Падольскага.

Беларускае Радыё Рацыя