Слонімцаў хвалюе дрэнны стан вуліц



Жыхар Слоніма і грамадскі актывіст Слонімскага грамадскага цэнтра Альберт Гліннік распачаў збор подпісаў сярод слонімцаў пад калектыўным зваротам да старшыні Слонімскага райвыкаенкама Алега Таргонскага.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У звароце паведамляецца, што ў Слоніме вельмі дрэнны стан многіх гарадскіх вуліц, якія знаходзяцца ў самым цэнтры горада і вуліцы ў густазаселеных мікрараёнах горада. Таму жыхары Слоніма звяртаюцца да спадара Таргонскага тэрмінова добраўпарадкаваць вуліцы Камсамольскую, Студэнцкую, Ф.Скарыны і Брэсцкую. Таму што ў любое надвор’е па іх немагчыма праехаць на аўтамабілях і прайсці пешаходам. Вуліцы ўсе ў выбоінах, ямах, адсутнічаюць тратуары і г.д. Пад зваротамі ўжо паставілі подпісы дзясяткі слонімцаў.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім