Смяяцца ці плакаць?



З 1 снежня ў беларускіх пенсіянераў пенсіі павысіліся ў сярэднім на 5 адсоткаў. Але гэта не выклікала задавальненні і радасці ў пажылых людзей. Наадварот, пенсіянераў абурае сума адсоткаў павышэння. Пенсіянеры Бярозаўшчыны назвалі такое павышэнне пенсій здзекам:

— Гэта насмешка над народам. Павысілі на 5 адсоткаў, а цэны на таблеткі, на лекі — вар′яцкія. Чалавеку толькі скласці рукі і легчы памерці, відаць, але пахаваць — таксама выдаткі. Здзек, а не павышэнне.

—  Гэта нейкіх восем булак хлеба, а то і менш, або восем кілаграм дохлых курыных спінаў.

—  Я цяпер чакаю чарговага павышэння цэн, бо звычайна так яно і бывае. Мы пастаянна даганяем цэны, але ніколі не дагонім іх калі ў нас няма нармальнай эканомікі.

Апошняе павышэнне пенсій адбылося 1 верасня 2015 года (на 5%) — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Сярэдні памер пенсій у 2016 годзе склаў 283,5 рубля, што ў 2,1 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза