СПБ прапануе ўвесці адлічэнні з продажу замежных кніг



Саюз пісьменнікаў Беларусі выступае за адлічэнні ў Літфонд ад продажу замежнай літаратуры і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі.

Мікалай Чаргінец

Пра гэта заявіў на з’ездзе СПБ старшыня грамадскага аб’яднання Мікалай Чаргінец.

СПБ ініцыюе абавязковае адлічэнне невялікіх сум (1—3%) ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі, на развіццё беларускай літаратуры. „Менавіта такая літаратура пануе на кніжным рынку Беларусі. Мы ставім пытанне аб абароне літаратуры на тэрыторыі нашай краіны”, – сказаў Мікалай Чаргінец.

Акрамя таго, Саюз пісьменнікаў Беларусі прытрымліваецца пазіцыі аб недапушчальнасці рэалізацыі ў краіне нізкапробнай, пахабнай, а то і цынічнай літаратуры. „Мы, як людзі, якія павінны служыць высокай маралі, духоўнасці, ставім пытанне аб удзеле пісьменнікаў у кантролі за продажам літаратуры. Маецца на ўвазе выключна грамадскі кантроль”, – падкрэсліў Мікалай Чаргінец.

belta.by