Спевака Пятра Клюева зрабілі невыязным



Не назваўшы прычыны, Пятра Клюева не выпусцілі з краіны на мяжы з Польшчай, калі спявак ехаў на канцэрт „Салідарныя з Беларуссю”, які зусім нядаўна адбыўся ў Варшаве.

IMG_6948

Пётр Клюеў (Фота news.21.by)

Музыка павінен быў весці канцэрт і лічыць, што менавіта гэта стала прычынай яго затрымання.

Каб ўсё ж такі патрапіць на выступ, спеваку прыйшлося разам з гуртом ехаць тысячу трыста кіламетраў праз Расею, Латвію і Літву, замест таго, каб праехаць пяцьсот, кажа спявак:

– Відавочна, яны вырашылі крыху паздзекавацца з мяне, хоць, я ніколі не быў палітычным выканаўцам, больш спяваў пра сацыяльныя праблемы, пра лірыку, пра нейкае каханне і перажыванні простага беларуса. Мяне запрасілі на канцэрт і адмовіцца я не мог, бо цяпер такая сітуацыя з Украінай і з усім, – трэба быць салідарным. Мяне ўночы знялі з цягніка, без тлумачэння прычыны: „Этого мы вам сказать не можем”. І у выездзе мне адмовілі. Вось штамп стаіць. Цяпер пайду, каб мне патлумачылі, чаму я стаў невыязны. Хоць я быў упэўнены, што я выязны, бо быў у аддзеле міграцыі за некалькі дзён, правяраўся. Пячатка вельмі красамоўная, яна беларускамоўная, і прыемна прынамсі гэта.

У выніку Пётр Клюеў шчасліва даляцеў самалётам у Беларусь. Пасля прыбыцця на радзіму прэтэнзій, або пытанняў да музыкі ў правяраючых не ўзнікла.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя