Страляніна ў цэнтры Тэхаса



Паліцыя горада Осцін у штаце Тэхас паведаміла ў „Фэйсбуку” і „Твітэры”, што невядомы адкрыў стральбу ў цэнтры горада ў тры гадзіны начы па мясцовым часе.

Праз паўгадзіны паліцыя паведаміла, што раён стральбы ачэплены.

Па некаторых дадзеных, ёсць пацярпелыя.

Паліцэйскія звярнуліся да насельніцтва з просьбай устрымацца ад паездак у цэнтр горада.

bbc.com