Студэнт з Гародні рассмяшыў ўкраінскіх комікаў і выйграў 20 тысяч грыўняў



Алег Канапацкі – студэнт Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта трапіў на ўкраінскае тэлешоу „Насмяшы коміка”, дзе яму ўдалося рассмяшыць суддзяў – прафесійных комікаў – і выйграць 20 тысяч грыўняў. Выпуск праграмы з удзелам Алега выйшаў у эфір 24 кастрычніка.

https://www.youtube.com/watch?v=9iWcclJz9tY

Трапныя жарты пра беларускага лідара і нацыянальную беларускую церпялівасць выклікалі дружны смех гледачоў.

Фота: скрыншот з youtube.com