Суд фрунзенскага раёна пакараў штрафам механіка Арцёма Бабоўнікава



Бабоўнікаў прыймаў удзел 27-га ліпеня ў святочнай акцыі на Дзень абвяшчэння суверэнітэту Беларусі. Акцыя прайшла мірна і без затрыманняў. Ужо праз некалькі дзён пасля акцыі ўдзельнік даведаўся, што ім пачалі цікавіцца праваахоўныя органы.

«Я прыняў удзел у святочнай акцыі 27-га ліпеня, а ў міліцыі на мяне склалі пратакол», — гаворыць Арцём Бабоўнікаў:

— Яны гэта кваліфікавалі як адміністрацыйнае правапарушэнне і накіравалі гэтую справу ў суд. Разглядалі гэтую справу і прызналі мяне вінаватым у тым, што я парушыў адміністрацыйны кодэкс. Не магу зразумець, як сапраўды трэба арганізоўваць масавыя мерапрыемствы? Я лічу, што гэта — наша права. Яны спрабуюць, зрабіць так, каб гэтым правам мы не карысталіся.

«Дзіўна атрымаць пакаранне толькі за тое, што выйшаў са сцягам адзначыць свята,» — дадаў Арцём Бабоўнікаў. Пакараны штрафам Бабоўнікаў пакуль не вырашыў ці будзе абскарджваць рашэнне суда, бо непакоіцца пра магчымае павялічэнне сумы штрафу. Механік мусіць цягам месяца сплаціць 84 рублі на карысць дзяржавы.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belsat.eu