Суд КНДР даў пажыццёвы тэрмін пастару з Канады



Вярхоўны суд Паўночнай Карэі прысудзіў канадскага пастара да пажыццёвага зняволення ў папраўча-працоўным лагеры.

60-гадовы Хеён Су Лім нарадзіўся ў Паўднёвай Карэі, але пражывае ў Таронта.

Яго арыштавалі ў студзені ў сталіцы КНДР Пхеньяне, куды ён прыбыў з гуманітарнай місіяй.

Паўночнакарэйскія СМІ сцвярджаюць, што канадзец прызнаўся ва ўдзеле ў антыўрадавай змове з мэтай устанаўлення ў КНДР „рэлігійнай дзяржавы”.

Законы Паўночнай Карэі забараняюць любую місіянерскую дзейнасць.

Акрамя таго, як паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа, Лім абвінавачваецца ва ўдзеле ў „шумісе вакол сітуацыі з правамі чалавека, арганізаванай ЗША і Паўднёвай Карэяй для дыскрэдытацыі КНДР”, а таксама ў распаўсюдзе „ілжывай прапаганды з мэтай ачарніць імідж краіны на сусветнай арэне”.

Па словах членаў сям’і пастара, яго апошні візіт у КНДР, падчас якога ён быў арыштаваны, быў звязаны з арганізацы.

bbc.com