Суд над “незаконна ўзбагаціўшымся”



У Бярозаўскім раёне працягваецца спагнанне грошай з тых, хто атрымлівае дапамогу па беспрацоўі і адначасова падпрацоўвае некалькі дзён, па артыкуле “Незаконнае ўзбагачэнне”.

Адным з “незаконна ўзбагаціўшыхся” стаў жыхар Бярозы 58-гадовы Мікалай Амялюсік, які з 2014 года стаіць на ўліку Цэнтра занятасці.

img_6497

Дапамогу атрымлівае ў сярэднім 9 даляраў на месяц. У 2015-м Амялюсік знайшоў падпрацоўку агулам на 7 дзён. Суд Бярозаўскага раёна па іску пракурора вырашыў спагнаць з Амялюсіка васьмімесячны ўрон  дзяржавы ў 113 рублёў.

Кажа Мікалай Амялюсік:

– Праца часовая. Капейкі заплацілі. Думаў, будзе яшчэ якая капейка на хлеб. Я не думаў, што з такой сумы, а я атрымліваў 18 рублёў у месяц, што яшчэ можна штосьці у мяне адняць, апошняе.

img_6499

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэта Валянцін Лазарэнкаў лічыць такое рашэнне незаконным:

– Суддзі, пракуроры, вы аб чым думаеце?! У якой вы іпастасі існуеце. Дзе гэтыя людзі возмуць вось гэтыя 113 рублёў? Вы ж затым запытаецеся: дзе іх узяў? Гэта другі суд. Чаму ж вы не запыецеся: а што ты ясі, а што ты п’еш?

Міністэрства працы падрыхтавала праект указу павышэння дапамогі па беспрацоўю для тых, каго скарацілі і хто страціў працу па заканчэнні кантракта.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя