Суд па справе Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча – адкладзены



На дапрацоўку дасланы адміністрацыйныя справы супраць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, гарадзенцаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.

Алесь Кіркевіч Алесь Дзянісаў

Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў

За сюжэт на тэлевізійным канале „Белсат”  Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 22,9 частка 2 – незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі.

Пра прычыну пераноса судовага разбіральніцтва распавядае Алесь Кіркевіч:

Нашыя дакументы з Дзянісавым па нашай справе на дапрацоўку ў міліцыю назад накіравалі ў сувязі з тым, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы галоўны дакумент з Міністэрства юстыцыі пра тое, ці маем мы з Дзянісавым акрэдытацыю. Гэта недапрацоўка супрацоўнікаў міліцыі, якая прымусіла суд адкласці разгляд нашай справы. 

Судовым разбіральніцтвам супраць журналістаў фрылянсэраў займаецца вядомы сваімі палітычна-матываванымі працэсамі суддзя Юры Казакевіч.

Беларускае Радыё Рацыя