Суд разгледзіць скаргу заяўнікаў „Чарнобыльскага шляху”



Суд разгледзіць скаргу заяўнікаў „Чарнобыльскага шляху” на Менгарвыканкам 16 траўня. Заяўнікаў „Чарнобыльскага шляху” запрашаюць у суд Маскоўскага раёна Менска на разгляд іх скаргі адносна неабгрунтаванай змены маршрута шэсця, якое здзейсніў Менгарвыканкам. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

„Ствараем прэцэдэнт, каб нас, заяўнікаў, лічылі за людзей і з намі размаўлялі,” – кажа палітык.

– Мы маем права. Мы падавалі заяўку як грамадзяне. Яны павінны па-людску, па-чалавечы тлумачыць і абмяркоўваць з заяўнікамі, улічваючы інтарэсы заяўнікаў і тых людзей, якія плануюць прымаць удзел у акцыі. Мы праз суд гэта прадэманструем і засведчым ім. 

Супольную скаргу у суд падпісалі усе заяўнікі «Чарнобыльскага шляху».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя