Судовую эстафету пераняла Гародня (абноўлена)



Суд Ленінскага раёна разглядзеў адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў», які адбыўся ў горадзе 19 лютага.

Наталля Козел засудзiла Сяргея Верамеенку да 15 сутак арышту.

Антона Вайцехава — да 15 базавых велічынь штрафу.

Аляксандра Абуховiча — да 20 базавых велічынь штрафу.

Прысутныя зноў крычалi: «Ганьба!»

На гэтым суды ў Гароднi скончылiся.

Суддзя Алена Пятрова засудзiла Ежы Грыгенчу да 13 сутак арышту.

Анатолю Мышкевiчу прысудзілі 25 базавых штрафу.

Яўгену Брауну – 15 базавых штрафу. 

Прысутныя ў зале крычалi: „Ганьба!” суддзі за такі вырак. 

Вадзім Саранчукоў, старшыня гарадзенскай філіі партыі БНФ, асуджаны суддзём Русланам Гурыным на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.  Падчас перапынку Вадзім Саранчукоў паспеў сказаць нашаму карэспандэнту, што ён ўзяў з сабой у залу суда:

– Стандартны набор – прадметы гігіены, вада, кніга – усё тое, што спатрэбіцца ў выпадку арышту. Мерапрыемства, якое павінна прайсці 15-га сакавіка ў парку Жылібера а 18-й гадзіне, адбудзецца нягледзячы на тое, будзем мы за кратамі ці не. Я спадзяюся, што калі ў адміністрацыі горада ёсць сапраўдныя аналітыкі, то яны павінны былі даўно  ўсё зразумець. Але наша сістэма цяжкая на пад’ём, таму не выключаю любога рашэння суда.

Зала крычала „Ганьба” такому прысуду. Іншыя ўдзельнікі акцыі „недармаедаў”, якіх судзіў суддзя Гурын, пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі. 

Суддзя Руслан Гурын засудзiу Вадзіма Саранчукова да 13 сутак арышту.

Галiну Ламашэвiч – да штрафу 7 базавых велічынь.

Вольгу Верамеенку – да 15 базавых штрафу.

Мiкалая Салянiка – да 8 базавых штрафу.

 

Завяршылася судовае паседжанне ў другой зале Ленінскага раённага суда Гародні. Адміністрацыйныя справы супраць удзельнікаў маршу недармаедаў, які праходзіў 19-га лютага ад Савецкага пляцу да будынку аблвыканкама. Вадзім Сарнчукоў, старшыня гарадзенскай філіі партыі БНФ, асуджаны суддзём Русланам Гурыным на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Падчас перапынку Вадзім Саранчукоў паспеў сказаць, што ўзяў з сабой у залу суда:

– Стандартны набор на знаходжанне за кратамі: гігіенічныя прылады, вада, кніга для чытання. Тое, што дазволіць бавіць час, калі будзе судовае рашэнне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. Мерапрыемства, якое павінна прайсці 15 сакавіка ў парку Жылібера ў 6 гадзінаў, адбудзецца нягледзячы на тое, будзем мы „закрытыя” на суткі, ці не будзем. Я спадзяюся, што калі ў адміністрацыі горада ёсць сапраўдныя аналітыкі, то яны павінны былі даўно зразумець. Але сістема ў нас досыць цяжкая на пад’ём, цяжкая на разуменне, таму не выключаю любога рашэння суда.

Зала крычала „ганьба” такому прысуду. Іншыя ўдзельнікі акцыі недармаедаў, якіх судзіў суддзя Гурын, атрымалі адміністрацыйныя штрафы. Галіна Ламашэвіч – 7 базавых, Вольга Верамеенка – 15 базавых, Мікалай Салянік атрымаў 8 базавых адзінак.

Першыя абвінавачаныя за ўдзел у гарадзенскай акцыі супраць дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі № 3  даведаліся свае выракі. З суда перадае наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі:

– У зале №3 Ленінскага раённага суда закончыліся адміністрацыйныя працэсы. Два ўдзельнікі акцыі 19-га лютага, якія трымалі нацыянальныя сцягі, – Віталь Гуляк і Ірына Давідовіч пакараныя штрафамі. Віталь Гуляк – штрафам у 30 базавых велічынь, а Ірына Давідовіч – штрафам у 15 базавых. Яшчэ ў дзвюх залах працягваюцца судовыя паседжанні. Толькі што зрабілі перапынак у зале №2, дзе знаходзіцца група з чатырох фігурантаў. Толькі што размаўляў з Вадзімам Саранчуковым. Ён рыхтуецца да горшага – мае з сабой заплечнік з цёплымі рэчамі на выпадак, калі яго пакараюць арыштам. Усё ж такі ёсць спадзяванні, што напярэдадні акцыі 15 сакавіка не ўсе актывісты апынуцца за кратамі, а магчыма, людзі проста атрымаюць буйныя штрафы.

Суддзя Дзмітрый Бубенчык засудзiў Вiталя Гуляка да 30 базавых штрафу. Iрыну Давiдовiч – да 15 базавых.

В.Гузевiч у суд не з’явiўся, па iм працэс не адбыўся.

* * *

Паводле звестак праваабаронцаў, агулам судзяць 13 чалавек.

Іх падзялілі на некалькі групаў, справы разглядаюцца ў розных судовых залах. У зале №3 за хадой працэсаў сочыць наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі:

– Працэс тут вёў суддзя Дзмітрый Бубенчык. Зараз паседжанне завершана, рашэнне будзе агучана а 12-й гадзіне. Абвінавачанымі былі Віталь Гуляк і Ірына Давідовіч – гэта прадстаўнікі з рэгіёнаў, якія 19-га лютага таксама ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3. Абвінавачаныя не прызналі сябе вінаватымі. Фармальна суддзя праглядзеў відэазапісы, выслухаў сведкаў – міліцыянтаў Вайцешку і Нічыпара, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў якасці фіксатараў падзеяў. Абвінавацілі прадстаўнікоў рэгіёнаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў тым, што яны, паводле артыкула 23-34, ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцяг Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Паводле сведкаў, менавіта Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла арганізатарам „Маршу недармаедаў”, які прайшоў у Гародні 19 лютага.

* * *

Судзяць 13 чалавек:

Ежы Грыгенча, Яўген Браўн, Анатоль Мышкевiч — cуддзя Алена Пятрова.

Антон Вайцехаў, Аляксандр Абуховiч, Сяргей Верамеенка — суддзя Наталля Козел.

Галiна Ламашэвiч, Вадзім Саранчукоў, Вольга Верамеенка, Мiкалай Салянiк — суддзя Руслан Гурын.

Таксама Iрына Давiдовiч з Iўя i Вiталь Гуляк з Ваўкавыску і  В. Гузевiч — суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Некаторыя з актывістаў сабралі з сабой рэчы і прадукты на выпадак арышту. Напярэдадні  актывісты правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой запрасілі прадстаўнікоў польскіх і літоўскіх амбасадаў на суды, а таксама на мітынг супраць Дэкрэту №3, які мае прайсці ў Гародні ўвечары 15-га сакавіка.  

Сярод тых, хто атрымаў позвы ў суд, Вадзім Саранчукоў з Партыі БНФ:

— Я абсалютна перакананы, што суд будзе скіраваны на тое, каб ізаляваць людзей, якія могуць у сераду, 15-га сакавіка, увечары, у цэнтры горада, неяк кіраваць пратэстамі і арганізоўваць іх. Таму, суды, якія адбудуцца ў аўторак, толькі падкрэсліваюць эфектыўнасць перамоў, што адбыліся яна круглым стале ў пятніцу, то бок поўную неэфектыўнасць.   

Прыгадаем, што ў пятніцу 10 сакавіка, гарадзенскія дэмакраты сустракаліся з уладамі горада падчас круглага стала. Там актывісты агучылі свае патрабаванні, у тым ліку па спыненні дзеянні дэкрэта №3 у Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя