Судовыя выканаўцы спрабавалі апісаць маёмасць пенсіянеркі з Бабруйску



Судовыя выканаўцы спрабавалі апісаць маёмасць у кватэры пенсіянеркі з Бабруйску Любові Санкевіч. Раней яна была двойчы аштрафавана судом на 50 базавых велічынь за ўдзел у пікеце пратэсту супраць парушэнняў закону ў органах улады.

zanczyny_sankevicz_29-9-16_logo

Але Любоў Санкевіч адмовілася адчыніць дзеверы судовым выканаўцам:

– Чатыры чалавекі прыйшлі. Я, зразумела, дзверы не адчыніла. Я ім сказала, што ў мяне ёсць даход – пенсія, з яе і вылічвайце, а ў гэтай кватэры маёмасць майго сына і ягоных дзяцей і пускаць вас у гэтую кватэру я не збіраюся.  

Па словах Любові Санкевіч, няглядзячы на ціск і пераслед, яна працягне выходзіць на пікеты, таму што змагаецца супраць беззаконня. 15 год назад яна, па яе словах, незаконна  была звольнена з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў за тое, што выкрыла сур’ёзныя парушэнні на гэтым прадпрыемстве. „Калі б наша улада не была карумпавана, то мне б не спатрэбілася выходзіць на гэтыя пікеты. А так мне няма да каго звярнуцца са сваім пытаннямі і праблемамі. Мяне проста не заўважаюць, ігнаруюць, не адказваюць. Таму  даводзіцца пратэставаць на вуліцы. Як выходзіла на гэтыя пікеты, так і буду выходзіць,” – сказала Любоў Санкевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Новы Час