Судзяць былога дырэктара Слонімскага ЖРЭА



syantovic

У судзе Слонімскага раёна пачалася пачаліся слуханні крымінальнай справы ў адносінах на былога дырэктара Слонімскага ЖРЭА Мікалая Сыантовіча.

Яго абвінавачваюць па двух артыкулах:  злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і выманьванне крэдыту і субсідый. Калі будзе даказана, што Сыантовіч вінаваты, яму пагражае тэрмін ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, яшчэ восенню 2014 года журналіст Белсата Алесь Залеўскі зрабіў рэпартаж пра карупцыю ў Слонімскім ЖРЭА. Тады журналіста за гэты рэпартаж аштрафавалі амаль на 500 даляраў, маўляў, працаваў “без акрэдытацыі” . Але, як бачна, журналіст Белсата распавёў усю праўду пра тое, што адбывалася ў Слонімскім ЖРЭА.

mikalaj-syantovic-zleva

Мікалай Сыантовіч (злева)

Беларускае Радыё Рацыя