Сумная дата: 75 гадоў Гарадзенскаму гета



75 гадоў таму нямецкія ўлады Гародні сфармавалі два гета. Агулам пераселена ў іх было каля 29 тысячаў чалавек: жыхароў Гародні і ваколіцаў.

ghetto_in_grodno

Паводле некаторых звестак, толькі каля дзвух тысячаў іх насельнікаў пасля вайны вярнулася на радзіму.

Кажа мастак Уладзімір Мурахвер:

– Расстраляць гэтых людзей – каб навесці страх на ўсіх іншых. Зразумела гэтая палітыка. І вось гэтае вар’яцкае знішчэнне людзей, нібыта ў імя нейкіх вялікіх мэтаў, – гэта проста жах.

Пра цудам выжыўшага Анатоля Манукевіча, жыхара Гарадзенскага гета, кажа гісторык Беньямін Ерусалем:

– Анатоль у 11 гадоў разам з сям’ёй тапіў у гета. Праз год цягнік увозіў сям’ю на смерць у Асвенцым. Маці выпхнула ў вакенца з крыкам „жыві” хлопчыка. На шчасце, ён застаўся жывым. Справа была зімой. Ён упаў на снег і застаўся жывым. Трапіў у катавіцкую турму, затым у Асвенцым і прайшоў яшчэ два канлагеры.

Архівы Гарадзенскіх гета не знойдзены да цяперашняга часу.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя