Сустрэчу з пісьменніцай Наталкай Бабінай забаранілі ў Белаазёрску



Ідэалагічны аддзел Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэту забараніў сустрэчу жыхароў Белаазёрску з беларускай пісьменніцай, ураджэнкай Берасцейшчыны Наталкай Бабінай, а таксама з рэдактарам часопіса Arche Валерам Булгакавым. “Робяць з нас нейкіх ворагаў народа”, – каментуе пісьменніца.

– Вельмі непрыемная сітуацыя. Робяць з нас нейкіх ворагаў народу. Тут нічога не зробіш, на жаль. Але мы не збіраемся складаць рукі, не збіраемся здавацца. Бо гэтыя сустрэчы з чытачамі вельмі важныя. Мы для іх і працуем. Але вось такая прыкрая сітуацыя склалася.

Трэба адзначыць, што ідэалагічны аддзел Бярозаўскага раённага выканкаму па забароне масавых мерапрыемстваў – адзін з лідараў у Беларусі. Ужо 18 гадоў не выдаецца дазвол на іх правядзенне, калі ініцыятыва зыходзіць ад грамадскіх актывістаў.

63460

Беларускае Радыё Рацыя