Свята “Купальскія мары” ад гарадзенскага дзіцячага хоспіса



Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае ўсіх гарадзенцаў 9 ліпеня на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”. Свята пройдзе ў самым цэнтры Гародні на Савецкай плошчы каля гастра-бару “Вердэн”.

„У праграме – майстар-класы па роспісу пернікаў, вырабу драўляных лыжак, а таксама народныя песні і танцы,” – распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга.

– У красавіку быў дадзены старт шэрагу дабрачынных мерапрыемстваў для збору сродкаў на закуп апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх для цяжкахворай дзяўчынкі Марыі. І гэта другое мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах гэтай вялікай кампаніі. Слова “мара” невыпадковае, таму што дзяўчынку завуць Марыя. Мы доўга падбіралі гэтае слова. Цешымся тым, што гэта старажытнае беларускае свята. У нас ёсць магчымасць спалучыць дабрачыннасць і беларускую культуру.

Volga_Shulga

Праграма мерапрыемства з рознымі майстар-класамі будзе цягнуцца ўвесь дзень, а ўвечары ўсіх наведнікаў свята чакае канцэрт гурта “Вурай” і квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота g-hospice.by